Спросить
Войти

ADDRESSING THE FOOD PROBLEM IN BELARUS IN LATE 1916 - EARLY 1917

Автор: указан в статье

Труды БГТУ, 2019, серия 6, № 1, с. 32-37

УДК 338.439.053(476)«1916-1917»

М. Я. Сяменчык

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ВЫРАШЭННЕ ХАРЧОВАЙ ПРАБЛЕМЫ У БЕЛАРУС1 У КАНЦЫ 1916 - ПАЧАТКУ 1917 Г.

У артыкуле паказана станов1шча з забеспячэннем харчовым1 прадуктам1 салдат Дзеючай армп i насельнщтва прыфрантавой Беларуа напярэдадш i у пачатку Лютаускай рэвалюцып. Ад-значана месца сельскагаспадарчых прадуктау краю у сiстэме харчовага забеспячэння фронту i тылу да рэвалюцьп i пасля яе. Акрэслены сутнасць харчовай праблемы, спосабы i вынiкi яе вы-рашэння. Сканцэнтравана увага на харчовай пaлiтыцы дзяржауных органау i стауленш да яе бе-ларускага сялянства. Вызначаны тэндэнцып у справе забеспячэння сельскaгaспaдapчымi прадук-тaмi салдат Заходняга фронту да збору ураджаю 1917 г.

Ключавыя словы: Беларусь, Зaходнi фронт, сельская гаспадарка, рэкшзщыя, харчовая праблема, харчовы кaмiтэт, хлебная мaнaполiя, цвёрды кошт.

M. Ya. Siamenchyk

Belarusian State Technological University

ADDRESSING THE FOOD PROBLEM IN BELARUS IN LATE 1916 - EARLY 1917

The article dwells upon providing the combat armed forces and the population of Belarus& front-line areas with food products on the eve and at the beginning of the February revolution. The author describes the role of domestic agricultural products in the food security system of the front and the rear before and after the revolution. The essence of the food problem, the methods for its solving as well as the results of it are shown. The article focuses on the government&s food policy and the Belarusian peasantry&s attitude to it. Trends in supplying agricultural products to the Western Front soldiers before the 1917 are highlighted.

Уводзшы. За апошняе дзесящгоддзе коль-касць публшацый, прысвечаных Беларус часоу Першай сусветнай вайны, прыкметна пaвялiчы-лася. Асноуная прычына гэтага нам бачыцца у асэнсаванш сучaснымi дaследчыкaмi важнасщ менав^а гэтага перыяду, у яюм, акрамя шшага, выспявала беларуская дзяржаунасць. А щ магла яна юнаваць на уласным экaнaмiчным грунце -аб тым варта пагаварыць асобна, узяушы да разгляду важнейшае на той час харчовае пы-танне. 1снуючая на гэты конт лгаратура, нат-саная у рэчышчы камушстычнай парадыгмы, называе яго невырашанасць адной з прычын pэвaлюцыi, прычым як Лютаускай, так i Каст-pычнiцкaй. Наколью спpaвядлiвыя тaкiя пала-жэннi, можна пераканацца на прыкладзе разгляду становшча, якое склалася у справе забеспячэння пpaдуктaмi aкопнiкaУ i жыхароу прыфрантавой Белapусi напрыканцы юнавання царызму i у пачатку Лютаускай рэвалюцып.

Асноуная частка. У планах расшсюх чы-ноУнiкaУ белapускiя губерш у харчовым апек-це адносшся да спaж^Iвецкiх, а не вытворчых. Па пaведaмленнi земскай газеты, Магшёушчына была ж^1вёлагадоучай i нiколi не была вытвор-цай хлеба [1]. Паводле слоу князя У. ДруцкагаСaкaльнiнскaгa, падначаленая яму губерня у тры разы больш спажывала прадуктау, чым стварала iх [2]. Вщебская губерня таксама не вызначалася высокай прадукцыйнасцю свaiх гаспадарак. Але аграрнае насельнщтва Бела-pусi прыцягвалася да абавязковых паставак ялaвiчыны, свiнiны, жыта, ауса, ячменю, буль-бы i iншых прадуктау, якiх i у мipны час не заусёды хапала для таго, каб насыцщь мясцо-вы рынак.

Асноуныя функцыi па зaбеспячэннi акопш-кау хлебам, гapоднiнaй, мясам i iншым былi ускладзены на штэнданцюя службы Заходняга (Снабзах) i Пауночнага (Снабпаун) франтоу, Дзвiнскaй i Мшскай ваенных акруг, кaмiтэтa Усеpaсiйскaгa земскага саюза пры II apмii. 1м дапамагат упаунаважаныя асобы мiнiстэpствa земляробства па закупках хлеба для армп i упаунаважаныя Стapшынi Асобай нарады па харчовай справе. Упayнaвaжaнымi азначаных устаноу з&яyлялiся мясцовыя губернатары або старшыш губеpнскiх упрау.

Акрамя закупачных i pэквiзiцыйных нарых-товак, на адрас франтавшоу пaступaлi ахвяра-ванш прадуктау ад сялян i памешчыкау. У цэ-лым, apмiя не адчувала недахопу у хapчaвaннi.

Што датычыць гарадскiх i местачковых жы-хароу i бежанцау, то iх харчовым забеспячэн-нем былi заняты адмысловыя харчовыя камiсii, складзеныя на базе органау мясцовага самакь равання. Пераважна сельскагаспадарчы харак-тар эканомiкi Беларус дазваляу вясковым жы-харам пераносщь ваеннае лiхалецце, тым не менш i яны маглi разлiчваць на цэнтралiзава-нае забеспячэнне цукрам, чаем, пшашчнай мукой i iншымi прадуктамi, прывезенымi з пау-днёвых губерняу iмперыi.

Больш цi менш нармальнаму харчоваму становiшчу у Беларус спрыяла адладжаная сю-тэма улшу колькасцi двароу у гарадах i коль-касцi гаспадарак у сельскай мясцовасщ, наяу-насцi пасяуных плошчау, засеяных культур, iх прагназаванай ураджайнасщ, сабранага ура-джаю i яго размеркавання.

Паводле сельскагаспадарчых перапiсау, ва уах гаспадарках, незалежна ад iх прыналежна-сцi, было улiчана пагалоуе коней, кароу, свiней i авечак. Адпаведна былi уведзены нормы спа-жывання на аднаго едака i на утрыманне кож-най жывёлшы. Сельскiя гаспадары або гарад-сюя гандляры, якiя валодалi прадуктамi, былi абавязаны паведамiць аб сваiх запасах харчовым камгаям. Тыя ж, хто ухшяуся ад падачы звестак, рызыкавау заплацiць штраф 3 тыс. руб. альбо трапiць у турму на 3 месяцы [3].

Нармiраванне уладамi спажывання прадуктау i таксацыя iх коштау пэуным чынам спры-яла ашчаднаму выкарыстанню мясцовых рэсур-сау у агульных мэтах. Сяляне мелi магчымасць з выгодай для сябе прадаць лiшкi сваёй пра-дукцыi. Так, па словах камандзiра харчовага транспарта грэнадзёрскага корпуса, жыхары вё-сак Вялiкая i Малая Ужанка, Круты Бераг i Вя-лiкая Лiпа Гарадзейскай воласщ прадалi яму «шмат рознага харчу па жахлiва высокаму кошту» [4, а. 9].

Прадуктовы дэфщыт таксама не выключау умоу для дзейнасцi спекулянту, бо законы сва-боднага рынку выяулялiся мацней, чым законы ваеннага часу. У прыватнасщ, нягледзячы на пагрозу санкцый, уладальнiкi прадуктау не спя-шалюя збываць iх у спадзяваннi зрабщь гэта вясной, i не па фшсаваных («цвёрдых»), а па рынкавых коштах. У вынiку асноунай масе на-сельнiцтва даводзiлася чакаць, каб атаварыць свае прадуктовыя карткi. «Мы бачым мноства "хвастоу", - тсала 27 лютага 1917 г. газета «Минский голос» пра чэрп на гарадсюх вуль цах, - у яюх гадзiнамi стаiць бедны клас для атрымання розных прадуктау».

Ва умовах пагаршэння транспартных пера-возак прадуктау з вытворчых губерняу у спажы-вецюя вышэйшае чынавенства прыйшло да выс-новы аб неабходнасцi упарадкавання харчовай

справы, бо юнаваушая сiстэма нарыхтовак i продажу прадуктау з-за iх дэфiцыту i дарагоУлi не выключала магчымасщ узнiкнення голаду i сацыяльнай напружанасцi. З гэтай нагоды у Мiнскай губернi загадам мiнiстра земляробства А. Рытщха ад 29 лютапада 1916 г. было развёрстана (размеркавана па уах гаспадарках для здачы) 450 000 пудоу жыта, у «запас для мясцовага насельнщтва на выпадак вострай патрэ-бы яго у харчаваннi». З сабраных у студзенi 1917 г. 391 765 пудоу жыта на патрэбы фронту перадавалася 59 903 пуды, 247 874 пуды былi прададзены гарадскiм управам i шшым устано-вам, а астатняе жыта паюдалася у запас [5, а. 2].

Таю расход збожжа, акрамя шшага, свед-чыу аб добрай забяспечанасщ iм вайскоуцау. Рэквiзiцыi буйнарагатай жывёлы, якiя прайшлi у 1916 г. у Магшёускай i Мшскай губернях, да-лi фронту дастаткова мяса. У дадатак да усяго на пачатку 1917 г. па Беларусi адбылюя дабра-чынныя зборы прадуктау i iншых рэчау на ка-рысць акопнiкаУ, таму узшкшыя у тыле харчовыя цяжкасщ iх не закранулi.

3 снежня 1916 г. загадам А. Рытщха уво-дзiлася так званая «харчовая павiннасць», сут-насць якой заключалася у тым, што кожны хле-бароб або уладальнiк сельгаспрадукцыi быу абавязаны прадаць яе пэуную частку харчовай камiсii. Так, у Мiнску 12 снежня на нарадзе з удзелам старшынь губернскай i павятовых зем-скiх упрау абылася развёрстка ауса па паветах. На 24 снежня 1916 г. прызначалюя валасныя сходы, каб размеркаваць пастаую ауса памiж сельскiмi грамадствамi кожнай воласцi. Да гэ-тага часу па заданш Упаунаважанага па закуп-цы хлеба для арми у Вiцебскай губерш па 17 валасцях Дрысенскага павета ужо было развёрстана 27 035 пудоу ауса [6, а. 15].

У снежш 1916 г. мясцовыя органы улады атрымалi чарговы загад аб стварэнш запасау ж^1тнёвай мукi. Кожны павет Беларуш мусiу ссыпаць у грамадсюя магазiны па 60-80 тыс. пудоу жыта.

Агульнарасшская нарада па харчовай справе прыняла пастанову аб увозе у Мiнскую гу-берню 500 000 пудоу ауса i да 100 000 пудоу ячменю, што, на думку губернатара У. Друцка-га-Сакальншскага, «у сукупнасцi з пэунымi за-пасамi, якiя маюцца у насельнiцтва, задаволяць iснуючыя патрэбы» [7, а. 8].

Усталяваная хлебная павшнасць распаусю-джвался не толью на арандатарау, iспольшчы-кау, сялян i iншых уладальнiкау хлебных запасау», але i на памешчыкау. Так, 18 студзеня 1917 г. начальшк службы па нарыхтоуцы фуражу (Цэнтрафураж) князь Туманау адау загад губернатарам рэквiзаваць у буйных землеула-дальнiкау запасы ауса i здаць у блiжэйшыя

34

Вырашэнне харчовай праблемы у Беларуа у каниы 1916 - пачатку 1917 г.

магазшы [8, а. 33]. Можна сцвярджаць, што улады аб&ектыуна ацэньвалi важнасць харчовай праблемы i прадпрымалi адэкватныя захады па яе вырашэнш.

Як i чакалася, да канца зiмы 1917 г. харчо-вая праблема у гарадах Беларусi абвастрыла-ся, бо колькасць тэлеграм з паветау i валасцей на адрас губернатарау з просьбай аб пастауках прадуктау рэзка павялiчылася. У самiм Мш-ску штуацыя была не лепшай, бо па прычыне поу-нага перапынення даставак жыта з ура-джайных паветау губернi, а таксама з-за ска-рачэння яе падвозу з пауднёвых рэпёнау крашы мука пе-раузышла цвёрды кошт удвая i нават утрая. Але ш ваенныя, нi цывiльныя улады не рабЫ спроб узяць пад кантроль гандлёвыя здзелкi, звязаныя з харчовымi пра-дуктамi, фуражом, i гэтым з выгодай для сябе карысталюя iх гандляры.

Наогул, насельнiцтва Беларуси галоуным чынам гарадское, адчувала часовы недахоп прадуктау, звязаны з iх дэфiцытам, дарагоуляй, па-рушэннем графiка цэнтралiзаванага падвозу, карыслiвай дзейнасцю гандляроу i iншымi пры-чынамг На выпадак крызiснага пагаршэння харчовага становшча маглi быць выкарыстаны значныя запасы збожжа, размешчанага у гра-мадсюх магазiнах. Але па практыцы папярэдшх гадоу гэта былi часовыя цяжкасщ, уласцiвыя ваенным абставiнам, i асаблiвага непакою у жыхароу i улад не выклiкалi.

У той самы час у Петраградзе абвастрэнне харчовай праблемы затчылася да палiтычнага крызюу. Дакладней сказаць, гiпербалiзаваныя чуткi аб ёй былi выкарыстаны экстрэмiсцкiмi элементам ва антыурадавых мэтах. Але гарад-скiя улады не адчувалi небяспею i iмкнулiся пераканаць удзельнiкау хваляванняу у тым, быццам «Петраград забяспечаны хлебам. Апа-сеннi пра недахоп хлеба беспадстауныя» [9]. Як высветлшася пазней, чуткi пра пагрозу го-ладу былi значна перабольшаны, але лiдары Дзяржаунай думы, атрымаушы вярхоуную ула-ду, скарысталi iх для таго, каб прадухiлiць рас-паузанне рэвалюцыйнай стыхii па усёй краше. З гэтай нагоды яны сканцэнтравал увагу гра-мадскасцi на небяспецы масавага голаду.

3 сакавiка 1917 г. старшыня Дзяржаунай думы i Выканкам Петраградскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатау заклiкалi грамадзян Расii, земляробау, гандляроу, чыгуначнiкау дапамагчы радзiме i прадаць хлеб нарыхтоучым службам. Можна меркаваць, што падтсанты баялiся пауто-ру сталiчнага сцэнарыю, калi недахоп прадуктау мог быць выкарыстаны на месцах як падстава для гвалту супраць рудыментау самауладдзя.

Таго ж 3 сакавша Часовы камiтэт Дзяржаунай думы па узгадненш з Петраградсюм Саветам

у мэтах паляпшэння харчовага становшча у дзяржаве санкцыянавау рэ^зщыю хлеба у буйных зямельных уласнiкау i арэндатарау, якiя мелi не менш за 50 дзесяцiн ворыва, а таксама у гандлёвых устаноу i банкау. Гэтая праца дару-чалася губернскiм земствам праз створаныя iмi харчовыя камiтэты, якiм надавалюя паунамоцт-вы па агульным юраунщтве харчовай справай губернi, выкананнем нарадау цэнтральнай улады для патрэб армн i насельнiцтва, а таксама па аргашзацьн павятовых i валасных харчовых камiтэтау [10].

У функцын апошнiх уключалiся: улiк наяу-насщ збожжа i едакоу, вызначэнне лшку i ня-стачы прадуктау, харчовае задавальненне на-сельнiцтва. У кожнай воласцi управа мусiла узяць на улш хлеб у памешчыкау, сялян, гандляроу i млынароу. Яна ж загадвала пунктам ссыпкi, адпраую хлеба i выдачай спажывецкiх картак [11, а. 21].

10 сакавша па Расн разышлася цыркуляр-ная тэлеграма Дзяржаунай думы за подтсам яе старшынi У. Радзянкi да «грамадзян Расн, жыхароу вёсю» з заклшам неадкладна дапамагчы забеспячэнню армii i насельнiцтва збожжам, мукой, крупамi i iншымi прадуктамi. 14 сакав> ка у чарговай тэлеграме У. Радзянкi да «грамадзян памешчыкау, землеуладальшкау, сялян, казакоу, арандатарау i Усiх, хто працуе на зямлi» прагучау заклiк не пакщаць незасеянымi пашы i звяртацца за дапамогай у харчовыя ка-мггэты [12, а. 19-21].

Мiж тым у Беларусi разам з усталяваннем новага ладу вырашалюя мясцовыя, у тым лiку харчовыя праблемы. Найскладанейшая такога кшталту сiтуацыя юнавала у асобных паветах Вiцебшчыны. Так, 12 сакавша у адказ на паве-дамленне аб распачатым «народным хваляван-нi» у Рэжыцы i павеце з-за недахопу хлеба гу-бернскi камiсар Карташоу М. наюравау у рас-параджэнне павятовага камюара вагон жытнё-вай мукi. У той самы дзень таю ж груз быу на-кiраваны у Себеж [13, а. 66]. Акрамя мясцовых запасау, выкрыстоУвалiся прывезеныя прадук-ты. Неузабаве губерня атрымала 148 000 пудоу харчовых грузау [14, а. 327].

У цэлым, у сакавшу 1917 г. сiтуацыя з хар-чаваннем ва усёй краше, у тым тку i у Бела-русi, значна палепшылася, Так, кошт прадметау першай неабходнасцi у Мiнску i Гомелi рэзка панiзiуся. Як пiсала газета «Рускае слова» ад 11 сакавша, у Мазыры «кошт на хлеб i муку упау адразу, што сведчыць аб ранейшай дзейнасщ мясцовай палiцыi, якая спрыяла спекулянтам».

Не апошнюю ролю у знiжэннi харчовай на-пружанасщ у гарадах адыграла масавая апта-цыйна-прапагандысцкая кампанiя з нагоды усталявання новага ладу з удзелам уах пластоу

насельнщтва, у тым лiку сялян i буйных земле-уладальнiкау, яюя абавязалiся пастауляць i ах-вяраваць сельгаспрадукты на карысць армii i усяго грамадства.

25 сакавiка урад зацвердзiу законапраект аб увядзенш дзяржаунай манаполii на гандаль хлебам [15]. Усе яго уладальнш хлеба, у тым лшу i спажыуцы, былi абавязаны па першым патра-баваннi харчовага камгота аб&явiць аб коль-касщ запасау хлеба, едакоу, жывёлы, зямль Яны ж абвязалiся даставiць хлеб на франка-станцыi цi прысташ i здаць яго харчовым ар-ганiзацыям па вызначаных iмi цвёрдых коштах.

На працягу сакавiка - красавца адбылося утварэнне губернскiх харчовых камiтэтау у В> цебску (старшыня М. Кандрацьеу), Магiлёве (I. Мусерсю), Дзiсне (I. Каспяровiч). Б. Самой-ленка спалучау пасаду старшынi Мшскага гу-бернскага харчовага камiтэта з пасадамi стар-шынi губернскага земства i губернскага камюа-рыята. Адпаведна харчовыя камiтэты пачалi фармiравацца у павятовых i валасных цэнтрах. У сваёй масе яны складалiся з прадстаушкоу усiх пластоу насельнiцтва, але з перавагай сялян. Лепш, чым у iншых гарадах, дзейнасць харчовых камготау была наладжана у Мiнску. Тут 30 красавiка на пасяджэнш губернскага харчовага камiтэта былi прыняты нормы харча-вання на аднаго едака i аднаго каня, а таксама вызначаны адлiк паступлення новага ураджаю з тым, каб пачаць яго продаж па новых коштах. Акрамя таго, па прычыне малых запасау хлеба у губерш, было пастаноулена у мэтах яго улшу здзейснiць суцэльнае абследаванне прыватна-Уласнiцкiх i сялянскiх гаспадарак.

Зшшчэнне ранейшых органау улады i замена iх новымi структурамi, абiраемымi грамадст-вам, рэарганiзацыя органау правапарадку i га-радскiх i земсюх самакiраванняу, дэмакратыза-цыя грамадска-палiтычнага жыцця - усё гэта i шшае не магло не пауплываць на стан выка-нання насельнiцтвам сваiх павiннасцей, у тым лiку харчовай у маштабе усёй Расii. Так, галоу-накамандуючы Заходнiм фронтам паскардзiуся Часоваму ураду на недапастаую сена за сакавш -красавiк. Нават у маi на фронт штодня пасту-пала 3000 пудоу сена замест 23 000 [13, а. 353].

Як адзначала Бюро па склшанш Усерасш-скага з&езда сялянсюх дэпутатау, з Вялiкадня у краше перапышуся падвоз хлеба i фуражу у армiю i у горад. Нягледзячы на велiзарныя запасы гэтых прадуктау, сяляне не спяшалюя вы-возiць iх на станцьи i прыстанi. 1 мая мшютр земляробства Шынгароу А. на з&ездзе сялянсюх дэлегатау Магiлёускай губернi папярэдзiу, што на франтах фуражу i хлеба засталося на адзiн дзень, i заклiкау сялян да выканання свайго грамадзянскага абавязку [16].

Са свайго боку Франтавы з&езд Усерасш-скага земскага саюза вырашыу стварыць кадры агiтатарау для аб&езду вёсак з закткам здаваць хлеб армii [17]. Са свайго боку Гомельсю Савет рабочых i салдацкiх дэпутатау наюравау па па-веце сваiх дэлегатау для неадкладнага збору фуражу i хлеба, а таксама звярнууся да сялян з закткам знайсцi хлеб у памешчыкау [18].

З беларусюх губерняу найбольш «хлебнай» заставалася Магшёуская. Тут размяшчалася 57 000 пудоу хлеба, ахвяраванага армп яшчэ да рэвалюцып [19]. Найгоршая сiтуацыя с хлебам складвалася у асобных паветах Вщебшчыны. 25 красавiка Дрысенскi начальшк гарнiзона прасiу дапамогi у Вщебскага губернскага камi-сара з прычыны адсутнасцi мукi у земстве i распачатага голаду сем& яу ваеннаабавязаных [20, а. 123]. Было вщавочна, што харчовыя камiтэты яшчэ слаба выконвалi свае нарых-тоучыя функцып. Характэрна, што у некаторых валасцях Вiцебскай губернi яны так i не былi створаны. У маi старшынi харчовага камiтэта Кандрацьеву М. падчас паездкi у Петраград уда-лося дабщца павелiчэння нарада для губерш у 62 вагоны жыта i ж^1тнёвай мукi яшчэ на 90, але упэуненасщ у iх атрымцы не было [13, а. 384]. Усяго ж харчовых нарадау з цэнтра для Вщеб-скай губерш на май было запланавана 192 вагоны, для Вшенскай - 47, Мшскай - 285 i Магiлёу-скай - 170 вагонау [14, а. 320].

Гэта не азначала, што запланаваныя урадам грузы у поуным аб&ёме i своечасова будуць да-стаулены на пункты прызначэння, але па меры выспявання новага ураджаю спадзявант на цэн-тралiзаван^Iя пастауи усё больш узрасталi. Ас-ноуная прычына таму - слабыя вынЫ дзяр-жауных нарыхтовак хлеба на месцах, паколью сялян не задавальнялi цвёрдыя кошты. У пауднё-вых паветах Мiнскай губернi сяляне хавалi хлеб i нават адмовiлiся даць звестк1 аб яго запасах [21].

Аналапчная сiтуацыя стала назiрацца i у час рэквiзiцый ж^1вёлы. Па паведамленш газеты «Витебский листок» за 14 чэрвеня, Вiцеб-скаму губернскаму харчоваму камготу належала рэ^заваць 113 000 свiней i 67 000 галоу буйнарагатай жывёлы для патрэб насельнщтва i арми. На долю Мiнскай губернi па урадавай развёрстцы адводзiлася 14 712 000 пудоу мяса i 2 279 000 пудоу сала з надбаукай да цвёрдага кошту у 1 руб. за пуд жывой вап [22]. Але нягледзячы на надбауку, рэ^зщыя адбывалася слаба па той прычыне, што сяляне хавалi жывё-лу i не жадалi яе прадаваць [23]. Дэпутаты ся-лянскiх Саветау Вiленскай i Ковенскай губерняу наогул выказалюя супраць масавай рэк-вiзiцыi жывёлы [24].

Наогул, харчовае пытанне у Беларусi усё часцей перапляталася з аграрным i уцягвала

36

Вырашэнне харчовай праблемы у Беларус1 у каниы 1916 - пачатку 1917 г.

у сферу свайго уплыву усё большае кола yдзельнiкay - ад адзшкавых асоб да насель-нiцтвa цэлых гарадоу. Не магла не выкткаць непакою i тыя aбстaвiны, што да лшу тых, хто цярпеу харчовую нястачу, iмклiвa дaлучaлiся салдаты Заходняга фронту.

Заключэнне. Тaкiм чынам, пасля звяржэн-ня самауладдзя вастрыня харчовай праблемы у Белapусi часова зтзшася, пaколькi для яе выра-шэння былi скарыстаны прадуктовыя запасы, новыя пaступленнi ад мясцовых хлебаробау i цэнтpaлiзaвaныя пaстayкi. Урэгуляванню стано-вшча паспрыяла тая aкaлiчнaсць, што Заходш фронт не адчувау iстотнaй харчовай нястачы, i таму асноуны аб&ём прадуктау быу скipaвaны для патрэб насельнщтва i цывiльных устаноу. У гэтай сувязi заявы маладых даследчыкау Хаданёнка В. i Паулава Л. аб шбыта крытыч-ным стане сельскай гаспадарю Белapусi i таюм жа крытычным стaновiшчы з забеспячэннем фронту у лютым 1917 г. зушм беспадстауныя.

1ншая справа, што пасля усталявання новага ладу у краше харчовая праблема у Беларуа не перастала iснaвaць, а, як i паусюдна у Рaсii, набыла iншы змест. Кaлi да Лютаускай рэвалю-цыi яна aсaцыipaвaлaся з «голадам», якi yзнiк па

прычыне нястачы прадуктау, то з абвяшчэннем Часовым урадам хлебнай мaнaполii новая яго пагроза вынiкaлa з нежадання сялянства прада-ваць прадукты сваёй працы па цвёрдых коштах. Новай з&явай ва узрастанш харчовай праблемы зpaбiлaся тое, што яна ахапша apмiю. Па-другое, у спосабах яе вырашэння aкpэслiyся класавы (у iнтapэсaх працоуных) падыход; па-трэцяе, у працэсе яе вырашэння адбылося значнае пас-лабленне уздзеяння органау дзяржаунай, у тым лiку ваеннай, улады; па-чацвёртае, у працэсе яе вырашэння выявiлaся буйная памылка Часовага урада, якi не прыняу да yвaгi пaтpaбaвaннi сялянства аб увядзент цвёрдых коштау не толью на хлеб, a i на усе прамысловыя тавары. Харчовае стaновiшчa paбiлaся усё больш напружаным нават тады, кaлi у сiстэме Часовага урада было створана адмысловае мiнiстэpствa харчавання на чале з А. Пешахонавым. Вiдaвочнa, што у Бела-pусi яшчэ задоуга да часу збору новага ураджаю харчовая праблема стала нaбipaць прыкметы пастаяннай з тэндэнцыяй да абвастрэння. Вiдa-вочна, што найважнейшая прычына таго паляга-ла не у «кaтaстpaфiчным стане» сельскай гас-падарю, а у няздольнaсцi грамадства рацыяналь-на скарыстаць яе бaгaццi у агульных iнтapэсaх.

Лiтаратура

1. Могилёвская жизнь. 1917. 10 нояб.
2. Минский голос. 1917. 27 февр.
3. Минские губернские ведомости. 1916. 5 нояб.
4. Нацыянальны apхiy Рэспублш Беларусь (НАРБ). Ф. 640. Воп. 1. Адз. зах. 19.
5. НАРБ. Ф. 640. Воп. 2. Адз. зах. 21.
6. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Адз. зах. 52.
7. Нацыянальны пстарычны apхiy Беларус (НГАБ). Ф. 1265. Воп. 1. Адз. зах. 3.
8. НАРБ. Ф. 640. Воп. 1. Адз. зах. 1.
9. Газета-копейка. 1917. 25 февр.
10. Минский голос. 1917. 4 мар.
11. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Адз. зах. 7.
12. НАРБ. Ф. 622. Воп. 1. Адз. зах. 4.
13. НАРБ. Ф. 622. Воп. 1. Адз. зах. 2.
14. НАРБ. Ф. 624. Воп. 1. Адз. зах. 5.
15. Русское слово. 1917. 28 мар.
16. Гомельская копейка. 1917. 6 мая.
17. Русское слово. 1917. 6 мая.
18. Известия Гомельского Совета. 1917. 9 мая.
19. Минский голос. 1917. 4 мая.
20. НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Адз. зах. 242.
21. Фронт. 1917. 6 июня.
22. Новое варшавское утро. 1917. 2 авг.
23. Крестьянская газета. 1917. 21 июня.
24. Крестьянская газета. 1917. 28 июня.

References

1. Mogilevskaya zhizn& [Mogilyov life], 1917, November, 10.
2. Minskiy golos [Minsk voice], 1917, February, 27.
3. Minskiye gubernskiye vedomosti [Minsk Province Gazette], 1916, November, 5.
4. National Archives of Republic of Belarus (NARB). Fund 640. I. 1. F. 19.

M. fl. C^MeHHWK

37
5. NARB. Fund. 640. I. 2. F. 21.
6. NARB. Fund. 624. I. 1. F. 52.
7. National Historical Archives of Belarus (NHAB). Fund. 1265. I. 1. F. 3.
8. NARB. Fund. 640. I. 1. F. 1.
9. Gazeta-kopeyka [Gazeta-kopeck], 1917, February, 25.
10. Minskiy golos [Minsk voice], 1917, March, 4.
11. NARB. Fund. 624. I. 1. F. 7.
12. NARB. Fund. 622. I. 1. F. 4.
13. NARB. Fund. 622. I p. 1. F. 2.
14. NARB. Fund. 624. I. 1. F. 5.
15. Russkoye slovo [Russian word], 1917, March, 28.
16. Gomel&skaya kopeyka [Gomel& kopeck], 1917, May, 6.
17. Russkoe slovo [Russian word], 1917, May, 6.
18. Izvestiya Gomel&skogo Soveta [News of Gomel& Soviet], 1917, May, 9.
19. Minskiy golos [Minsk voice], 1917, May, 4.
20. NARB. Fund. 60. I. 3. F. 242.
21. Front [Front], 1917, June, 6.
22. Novoye varshavskoye utro [New Warsaw morning], 1917, August, 2.
23. Krest&yanskaya gazeta [Peasant newspaper], 1917, June, 21.
24. Krest&yanskaya gazeta [Peasant newspaper],1917, June, 28.

iH^apMa^ra npa ayTapa

CaMeHHMK MiKa^an 9$iMaBiH - goKTap ricTapbiHHbix HaByK, npa^ecap, 3aragHbiK Ka^egpw ricro-pbii Eenapyci i nanhanorii. EenapycK g3ap^ayHbi тэхнanariннbI ymBepcroT (220006, r. MrncK, Byn. CBapgnoBa, 13 a, Рэcny6niкa Eenapycb). E-mail: polity@bk.ru

Information about the author

Siamenchyk Mikalai Yafimavich - DSc (History), Professor, Head of the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: polity@bk.ru

nacmyniy 13.03.2019

ЗАХОДИ ФРОНТ СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА РЭКВіЗіЦЫЯ ХАРЧОВАЯ ПРАБЛЕМА ХАРЧОВЫ КАМiТЭТ ХЛЕБНАЯ МАНАШШЯ ЦВЁРДЫ КОШТ
Другие работы в данной теме:
Контакты
Обратная связь
support@uchimsya.com
Учимся
Общая информация
Разделы
Тесты