Спросить
Войти

Даследаванне традыцыйнага мужчынскага касцюма беларусаў айчыннымі навукоўцамі ў другой палове ХХ - пачатку ХХІ стст

Автор: указан в статье

УДК 391- 055.1 (=161.3)

ДАСЛЕДАВАННЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МУЖЧЫНСКАГА КАСЦЮМА БЕЛАРУСАУ АЙЧЫННЫМ1 НАВУКОУЦАМ1 У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХХ - ПАЧАТКУ ХХ1 СТСТ.

1.Г. БАЧЫЛА

БеларусК дзяржауны утвератэт, г. Мiнск, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Псторыя вывучэння айчыннымi навукоyцамi другой паловы XX - пачатку XXI ст. мужчынскага касцюма яшчэ не была прадметам спецыяльнага даследавання. Каштоуны i ба-гацейшы матэрыял, сабраны за гэты час i размешчаны у спецыяльных выданнях, патрабуе даска-налага анатзу. Мэта артыкула - прааналiзаваць ступень даследаванасщ дадзенай часткi традыцы-йнай матэрыяльнай культуры беларусау у другой палове XX - пачатку XXI стст. Даследаванне сюравана на атрыманне навейшых навуковых вышкау. 1х увядзенне у навуковы зварот будзе спрыяць вырашэнню тэарэтычных праблем, практычных задач.

Асноуная частка. Мэтанакiраваным i сютэматычным вывучэннем касцюма беларусау айчын-ныя навукоуцы пачалi займацца у 1950 - 1970-х гг. Гэтаму спрыяла стварэнне у Акадэмii навук БССР у 1957 г. 1нстытута мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору.

Першай этнаграфiчнай работай другой паловы ХХ ст., у якой звернута увага на традыцыйны мужчынскi касцюм беларусау Х1Х - пачатку ХХ стст., была манаграфiя Л.А. Малчанавай «Матэрыяльная культура беларусау» (1968). Даследчыца паказала разнастайнасць рэпянальных назвау, асаблiвасцi крою, тэхнш пашыву кашуль, безрукавак i верхняга адзення. Яна ахарактары-завала плеценыя паясы, iх рэгiянальныя асаблiвасцi i выкарыстанне у абрадавых дзеяннях, га-лауныя уборы, вызначыла iх тыпы, адзначыла рэгiянальныя варыянты назвау лапцей, асаблiвасцi нарыхтоую матэрыялау для iх вырабу, некаторыя спосабы пляцення. Л.А. Малчанава звярнула увагу на асаблiвасцi выкарыстання разнастайных упрыгожванняу у мужчынсюм касцюме, а так-сама на узаемасувязь i узаемауплыу мужчынскiх касцюмау усходнеславянскiх этнасау. Яна адзначыла, што сарочкi-касавароткi з&явiлiся на Беларус у мясцовасцях, памежных з Рашяй, а тканыя беларускiя паясы падобныя да л^оусюх па тэхнiцы вырабу, характару арнамента i ролi у паусядзённым жыццi [1, с. 160].

У 1965 г. сектар этнаграфи 1нстытута мастацтвазнауства, этнаграфii i фальклору Акадэмп навук БССР сумесна з адпаведнымi структурамi Акадэмiй навук Украшскай i Малдаускай ССР распачау працу па стварэнню рэгiянальнага гiстарычна-этнаграфiчнага атласа. Сабраныя матэрыялы сталi асновай калектыунай працы «Беларускае народнае адзенне» (1975). У даследаванш ахарактары-заваны вщы традыцыйнага беларускага сялянскага касцюма Х1Х - пачатку ХХ стст., паказаны яго лакальныя асаблiвасцi. Аутары вылучылi некалькi тыпау мужчынскiх сарочак адпаведна крою, форме кауняра, спосабу нашэння, вызначылi тэрыторыю iх распаусюджання. Была ахарактары-завана безрукаука мужчынскага касцюма i асаблiвасцi матэрыялау, якiя выкарыстоувалюя для яе пашыву. Навукоyцамi былi разгледжаны некалькi тыпау верхняга адзення, рэпянальныя i лакальныя варыянты назвы свiты.

Даследчыкi ахарактарызавалi тры тыпы мужчынскiх галауных уборау у адпаведнасщ са споса-бамi iх вырабу, паказалi арэалы распаусюджання шапак [2, с. 56], узаемасувязь галауных уборау i прычосак, разгледзелi тэхшку пляцення лапцей, рэгiянальныя варыянты iх назвау, арэалы рас-паусюджання лапцей касога пляцення.

У 1970 - пачатку 1980-х гг. Л.А. Малчанава працягвала вывучэнне асаблiвасцей касцюма беларусау. Вынш працы знайшлi сваё адлюстраванне у кнiзе «Очерки материальной культуры белорусов XVI - XVIII вв.» (1981). У ёй даследчыца разгледзела асаблiвасцi шляхецкага i сялянскага касцюмау XVI - XVIII стст., параунала iх.

У 1981 г. Г.М. Курыловiч апублшавала працу «Белорусское народное ткачество». Даследчыца звярнула увагу на тканшы, яюя выкарыстоyвалiся для пашыву асобных элементау мужчынскага касцюма у сярэдзше Х1Х ст. - 1980-х гг., падрабязна ахарактарызавала асаблiвасцi колеру мужчынсюх сарочак.

У 70 - 80-х гг. ХХ ст. традыцыйны касцюм вывучалi таксама мастацтвазнауцы М.Ф. Раманюк i Я.М. Сахута. У 1967 - 1975 гг. М.Ф. Раманюк правёу шэраг палявых экспедыцый па Беларускаму

Палессю, сютэматызавау узоры традыцыйнага сялянскага касцюма гэтага рапёна у канцы Х1Х -пачатку ХХ ст., BbrnBiy яго канструктыуныя, кампазiцыйныя i дэкаратыуныя асаблiвасцi, паказау сувязь палескага касцюма з касцюмамi pycKix, украшцау, палякау, л^оуцау. У заходнепалескiм i усходнепалесюм святочным касцюме М.Ф. Раманюк вылучыу лакальныя варыянты, адзначыу па-дабенства некаторых элементау касцюма Усходняга Палесся, Цэнтральнай Беларyсi, Падняпроуя.

У працах «Народны касцюм Беларускага Палесся» (1975), «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Народны касцюм Чачэрска i ваколiц (канец Х1Х - пачатак ХХ ст.)» (1993) М.Ф. Раманюк выклау вынш даследавання рэгiянальных тыпау традыцыйнага беларускага касцюма, разгледзеу разнастайныя вiды i формы сялянскага касцюма, спосабы i прыёмы яго крою, пашыву, калары-стычнага рашэння, мастацка-дэкаратыунай апрацоУкi i арнаментыкi, асаблiвасцi нашэння. Ён вылучыу характэрныя рысы строяу розных рэпёнау Беларyсi - Усходняга i Заходняга Палесся, Падняпроуя, Цэнтральнай Беларуси Панямоння i Падзвiння, адзначыу асаблiвасцi традыцыйнага касцюма розных этнаграфiчных раёнау у гэтых рэгiёнах.

У 1980-ыя гг. было здзейснена параунальнае вывучэнне традыцыйнага касцюма Беларускага i Украшскага Палесся, апyблiкавана праца «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988). Раздзел, пры-свечаны традыцыйнаму беларускаму касцюму, напiсала Л.А. Малчанава. Яна ахарактарызавала асноуныя кампаненты палескага мужчынскага касцюма.

Багаты матэрыял па традыцыйнаму мужчынскаму касцюму беларусау змешчаны у энцыклапе-дыi «Этнаграфiя Беларуси (1989). М.Ф. Раманюк i В.С. Вайткевiч у арыткуле «Адзенне» ахарак-тарызавалi фyнкцыi касцюма, асноуныя напрамю яго эвалюцыi, параyналi касцюм сялян i прывiлеяваных саслоуяу, адметнасщ святочнага i паусядзённага касцюма, прааналiзавалi крой i дэкор асобных элементау строю [3, с. 21].

Асаблiвасцi абрадавага касцюма беларусау, яго функцьп, сiмвалiчнае значэнне разгледзела В.Я. Фадзеева. Падрабязна ахарактарызавала паясы, iх лакальныя варыянты, прааналiзавала разнастайныя спосабы iх вырабу i упрыгожвання В.1. Селiвончык. Эвалюцыю мyжчынскiх прычосак ад ста-ражытнасщ да пачатку ХХ ст. прасачыла Л.У. Дамнянкова. Яна параунала прычоскi сялян i шляхцщау.

У 1990-х гг. працягвалася даследаванне беларускага традыцыйнага касцюма, яго асобных частак i аздаблення (В.Я. Фадзеева, М.М. Вшшкава), рэгiянальных (Л.У. Дучыц, Л.1. Маленка) i лакальна-тыпалагiчных (В.С. Щтоу) асаблiвасцей.

У працы В.Я. Фадзеевай «Беларуская народная вышыука» (1991) на падставе шматлтх лгара-турных i музейных крынiц, багатага фактычнага матэрыялу, сабранага аутарам у розных рэпёнах Беларyсi з 1979 па 1986 гг., былi ахарактарызаваны матэрыялы, тэхнiка выканання, арнамент, функцыянальнае прызначэнне вышываных прадметау. Даследчыца картаграфавала арнаментыку, параунала арнаментальныя комплексы традыцыйнай вышыую Беларускага i Украiнскага Палесся.

Багаты матэрыял аб асобных элементах мужчынскага касцюма Заходняга i Усходняга Палесся быу сабраны М.М. Вшшкавай. У працы «Скарбы з вясковых куфрау: Традыцыйны касцюм i тэк-стыль з калекцыi «Народнае мастацтва Беларускага Палесся»: шюстраваны каталог» (2009) даследчыца вывучыла тэхнiкy вырабу, канструктыуныя асаблiвасцi, адзначыла разнастайныя наз-вы сарочкi, пояса.

Л.1. Маленка прасачыла эвалюцыю традыцыйнага беларускага касцюма ад старажытнасщ да ХХ ст., разгледзела рэпянальныя асаблiвасцi беларускага касцюма. Больш падрабязна яна ахарактарызавала адметнасщ заходнепалескага касцюма 1920 - 1930-х гг.

В.С. Щтоу вызначыу асноуныя рысы мужчынскага касцюма, ахарактарызавау разнастайныя варыянты крою кашул^ спосабы яе нашэння у шляхецюм i сялянскiм асяроддзi [4, с. 232]. Асобную увагу ён звярнуу на мyжчынскiя i жаночыя галауныя уборы, параунау iх, сцiсла раскрыу адмет-насцi абутку.

У пачатку ХХ1 ст. значна павялiчылася колькасць даследаванняу, прысвечаных галауным уборам i паясам мужчынскага касцюма. А.М. Раманюк паказала сувязь галауных уборау з прычоскай [5, с. 101]. Яна звярнула увагу на матэрыялы, з яюх выраблялi галауныя уборы, а таксама асаблiвасцi iх аздаблення, падкрэслша, што для этнаграфiчных рэпёнау былi yласцiвыя пэуныя вiды галауных уборау, спосабы нашэння, своеасаблiвая тэхналопя вырабу.

Асаблiвасцi беларyскiх паясоу даследуе П. Богдан. Яна вызначыла адметнасщ паясоу розных гiстарычна-этнаграфiчных рэгiёнаy, звярнула увагу на iх аздабленне, ахарактарызавала асаблiвасцi афармлення канцоу пояса, колеравае рашэнне, тэхнiкy вырабу, параунала аздабленне мужчынсюх i жаночых паясоу. Найбольш грунтоуна П. Богдан прааналiзавала асаблiвасцi паясоу Паазер&я i Панямоння. 24

У пачатку ХХ1 ст. В.М. Бялявшай i Л.В. Ракавай было праведзена комплекснае даследаванне мужчынскага касцюма Беларуси апублiкавана кнiга «Мужчынсю касцюм на Беларуш» (2007). В.М. Бялявiна параунала структуру i функцып касцюма сялян i прывшеяваных саслоуяу, прасачыла эвалюцыю мужчынскага касцюма, адзначыла, што з другой паловы Х1Х ст. у касцюме сялян тунiкападобная кашуля стала выцясняцца кашуляй з палшам^ разгледзела эвалюцыю мужчынскага абутку, варыянты рэпянальных назвау яго асобных вщау, выкарыстанне аксесуарау [6, с. 237].

Л.В. Ракава параунала верхняе адзенне шляхты i сялян, ахарактарызавала розныя тыпы верхня-га адзення сялян, яго рэгiнальныя асаблiвасцi [6, с. 174], звярнула увагу на функцьп галауных уборау, вызначыла фактары, якiя уплывалi на iх крой, паказала асаблiвасцi мужчынскiх прычосак.

Назвы частак традыцыйнага беларускага касцюма вывучалi А.С. Сакалоуская, А.А. Акуленка, Т.М. Казачэнка, А.А. Станкевiч, В.У. Ктменка. Яны разгледжаны у калектыуных працах «Дыялекталапчны атлас беларускай мовы» (1963) i «Лекшчны атлас беларускiх народных гаво-рак» (1993 - 1998). У пачатку ХХ1 ст. Н.В. ^вщкая даследавала назвы касцюма i яго частак у су-часных гаворках беларускай мовы, адзначыла рэпянальныя i лакальныя варыянты назвау доугага i кароткага верхняга адзення з даматканага сукна i аучыны, вызначыла арэалы распаусюджання назвау адзенне, адзежа, вопратка, убранне, плацце, крамнша.

Мастацкiя асаблiвасцi беларускага мужчынскага касцюма вывучала В.А. Лабачэуская. У працы «Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы» (2009) яна змястоуна праа-налiзавала асаблiвасцi аздаблення мужчынскiх сарочак вышыукай, кампазiцыйныя варыянты яе размяшчэння, матэрыялы вышыукi, змясцiла вялiкую колькасць схем па тэхналогп вышыую i ар-наменту.

А.Г. Васiльева сабрала i прааналiзавала матэрыялы аб асаблiвасцях мужчынскага касцюма Х1Х

- пачатку ХХ стст. пауночнага захада Беларусi, вызначыла яго лакальныя рысы, падрабязна ахарактарызавала касцюм Лщскага краю.

1.Ю. Смiрнова разгледзела мужчынскi касцюм Гродзеншчыны, прасачыла яго эвалюцыю у другой палове Х1Х - канцы ХХ стст., адзначыла змены яго частак, асаблiва кашулi, нагавiц, галауных уборау.

Рэпянальныя i лакальныя рысы мужчынскага касцюма асветлены у шасцiтомнай працы «Тра-дыцыйная мастацкая культура беларусау» (2001 - 2013), у падрыхтоуцы якой Удзельнiчалi М.Ф. Раманюк, М.М. Вшшкава, 1.Ю. Смiрнова, В.А. Лабачэуская, Н.А. Бабровiч. У ей ахарактарызава-ны мужчынскi касцюм усiх рэпёнау Беларус - Падзвiння, Падняпроуя, Панямоння, Цэнтральнай Беларуси Усходняга i Заходняга Палесся.

Заключэнне. Такiм чынам, беларускiмi навукоУцамi дасягнуты значныя поспехi у даследаваннi мужчынскага касцюма. Найбольш поуна вывучаны сялянскi мужчынскi касцюм канца Х1Х -пачатку ХХ ст.: выяулены яго асноуныя тыпы i падтыпы, вызначаны рэгiянальныя i лакальныя варыянты, акрэслена тэрыторыя iх распаусюджання, разгледжаны дыялектная тэрмiналогiя, матэрыялы, каларыстычнае рашэнне i дэкаратыуныя прыёмы яго аздаблення, асаблiвасцi нашэння. Мала даследаванымi застаюцца тэарэтычныя аспекты пытання. Тэрмшалапчны апарат таксама патрабуе удакладнення i увядзення новых паняццяу.

Л1ТАРАТУРА

1. Молчанова, Л.А. Материальная культура белорусов / Л.А. Молчанова. - Минск : Наука и техника, 1968. - 230 с.
2. Беларускае народнае адзенне / Акадэм1я навук БССР, 1нстытут мастацтвазнауства, этнаграфп i фальк-лору ; рэд. В.К. Бандарчык. - Мшск : Навука i тэхшка, 1975. - 94 с.
3. Раманюк, М.Ф. Адзенне / М.Ф. Раманюк, В.С. Вайткев1ч // Этнаграф1я Беларуа : энцыклапедыя / Бела-руская Савецкая Энцыклапедыя ; рэдкал.: 1.П. Шамякш (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск : БелСЭ, 1989. - С. 21-24.
4. Щтоу, В.С. Народная спадчына : Матэрыяльная культура у лакальна-тыпалапчнай разнастайнасщ /

B.С. Цггоу ; навук. рэд. Г.В.Штыхау. - Мшск : Навука i тэхшка, 1994. - 300 с.

5. Раманюк, А.М. Асабл1васц1 вывучэння галауных уборау у комплексе традыцыйных беларуск1х строяу канца Х1Х - пачатку ХХ ст. / А.М. Раманюк // Актуальные проблемы мировой художественной культуры : материалы Междунар. науч. конф., посвящ. памяти проф. У.Д. Розенфельда, Гродно, 8-9 апр. 2008 г. : в 2 ч. / ГрГУ имени Я. Купалы ; редкол.: А.П. Богустов (отв. ред.) и [и др.]. - Гродно : ГрГУ, 2008. - 227 с. - Ч. 2. C. 99-102.
6. Бялявша, В.М. Мужчынсш касцюм на Беларуа / В.М. Бялявша, Л.В. Ракава. - Мшск : Беларусь, 2007.

- 302 с.

RESEARCH OF A TRADITIONAL BELARUSIAN SUIT BY NATIVE SCIENTISTS OF THE SECOND HALF OF THE ХХ AND THE BEGINNING OF THE ХХ1 CENTURY

I.G. BACHYLA Summary

The article is devoted to a present-day issue which is not studied defectively in Belarusian ethnology. Works of native scientists of the second half of the 20th and the beginning of the twenty first century were thoroughly analysed by the author. A traditional suit was studied in these works. A degree of study of this topic and questions which have not been studied yet were traced.

© Бачыла 1.Г.

Поступила в редакцию 19 марта 2014г.

КОСТЮМ МУЖСКОЙ БЕЛОРУССКАЯ НАРОДНАЯ ОДЕЖДА ЭТНОГРАФИЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСИ
Другие работы в данной теме:
Контакты
Обратная связь
support@uchimsya.com
Учимся
Общая информация
Разделы
Тесты